Рода Мулавудзі пакідае наш клуб
Па пагадненні бакоў каманду «Дынама-БДУФК» пакідае нападаючая Рода Мулавудзі.
У сезоне-2020 Рода прыняла ўдзел у 10 матчах, забіла 7 галоў і аддала 3 галявыя перадачы. У гэтым годзе футбалістка згуляла ў 5 матчах і адзначылася адным голам.
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» дзякуе Роду за яе працу ў жаночай камандзе і жадае поспехаў у далейшым працягу кар'еры.