Мінскае "Дынама" віншуе з Вялікаднём!
Два святы на свеце – ад нівы да нівы:
Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!
Глянь смела, глянь вольна, шчасліў, нешчаслівы.
І далей к жыццю з паніжэння і сна!
Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў
Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!
Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты
У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!
Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы.
Забыў не адзін з нас нядыўныя дні,
А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,
Аб тых, што ў світанні на век адышлі, -
Усе костачкі тыя на гонях папарных, -
Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць…
Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,
Пачатую справу шырыць, расшыраць!
Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы
Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.
Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.
І заўтра на поле ад сох як адзін!
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,
Адвечных не можам пазбыціся слёз…
Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,
Вясна ўжо на свеце, — Хрыстос уваскрос!