Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Дынама-БНТУ - плэй-оф: 1/8 фіналу. 2 матч

12.05.2021

У матчы ў адказ 1/8 фіналу плэй-оф паміж «Лідай» і «Дынама-БНТУ» інтрыга ў супрацьстаянні напалілася да краю.

 

 

Хто б мог падумаць, што пасля пераканаўчай перамогі ў хатнім матчы з лікам 10:2 здарыцца правал. «Дынамаўцы» саступілі ў другім паядынку - 0:5. Казаць можна ўсё, што заўгодна. Але без забітых мячоў перамогі не даб'ешся. І галоўны трэнер з гэтым згодны. Пераможны настрой выпусцілі ўжо ў дэбюце. Трафімовіча «прашыў» Себіскверадзэ. Затым ён жа падвоіў перавагу ўдарам з пенальці - суддзі трактавалі трапленне мяча ў руку Якубава як наўмысную гульню і вынеслі выдаленне з прызначэннем пенальці. Галкіпер практычна справіўся з ударам, але мяч запоўз у сетку.

Першы тайм так і скончыўся. Аднак затым «дынамаўцы» пачалі раскрывацца. У другім тайме пусцілі тройчы. Як і вынік - мінус 5. На сутнасць рашэння пытання падобны лінк не мае ўплыву. Але карціну гэты матч прыпсаваў.

Зараз прыйдзецца 14-га траўня выходзіць на трэці паядынак. У той час, як астатнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу будуць адпачываць.


***


Пасля паядынку галоўны трэнер Дзмітрый Бароўскі ўспрыняў паразу як дадзенае.

- Калі не забілі ніводнага мяча, то пра перамогу казаць не прыходзіцца.


Пенальці ў канцы першага тайма?

- Якубаў сцвярджае, што рукой не гуляў. Хлопец прыстойны - хлусіць не будзе. Кажа, мяч трапіў у нагу. Я не бачыў моманту. Калі суддзі вырашылі - значыць, так і было. Яны параіліся. Гэта іх рашэнне.


У Лідзе пляцоўка хутчэй ...

- А гэта ўжо нашы праблемы. Мы да падобнага раскладу рыхтаваліся, як маглі.


У Максіма Трафімовіча не пайшло ў браме.

- Гэта ж галкіперы! Я яго пастаянна падбадзёрваў. Так, не пайшло. Але ён разумеў, што пасля выдалення Палякова ў папярэднім матчы будзе №1. Будзьма працаваць над псіхалогіяй.


У Лідзе заўсёды своеасаблівы глядач.

- Мне Ліда гэтым і падабаецца. З аднаго боку заўзеюць за сваіх, з другога - палошчуць суперніка. Эмоцыі! Пры пенальці ў нашу браму, калі пераглядаў эпізод, аператар проста даў у плечы заўзятару, каб той не перашкаджаў трансляцыі. Вось ён - антураж. А ў Мінску мы яшчэ паваюем! Згуляць з «ВРЗ» вельмі жадаем.

 

***

 

ЛІДА (Ліда) - ДЫНАМА-БДУФК (Мінск) - 5:0 (2:0)

Ліда. 11 мая. САК «Алімпія». 300 гледачоў. Пачатак - у 16.30

Суддзі: Міхаіл Прохараў, Яўген Патапчук, Антон Ждановіч (усе - Мінск).


«Ліда»: Бялоў; Зедзелашвілі - Себіскверадзэ - Кандратовіч - Петрушевскі; Сініцкі, Жэбрык, Наввкунскі.

Запасныя: Хадыка, Струкель, Лапата, Зянкевіч, Бянкевіч, Зубко.


«Дынама-БНТУ»: Трафімовіч, ноўскі - Шыла - Нячаеў - Драздоў; Беланожка - Гарбукоў - Якубаў - Драбышэўскі; Барсукоў, Марцінкевіч, Паповіч, Кузьміч, Кур'ян.


Галы: 1-0 - Себіскверадзэ (8, пас - Жэбрык), 2-0 Себіскверадзэ (19, з пенальці), 3-0 Сініцкі (25, пас - Себіскверадзэ), 4-0 Кандратовіч (34, са штрафнога), 5 -0 Зедзелашвілі (36, пас - Сініцкі).

Папярэджанні: Трафімовіч (11, неспартыўныя паводзіны), Беланожка (17, неспартыўныя паводзіны), ноўскі (29, зрыў перспектыўнай атакі), Марцінкевіч (38, грубая гульня).

Выдаленне: Якубаў (19, пазбаўленне відавочнай магчымасці забіць гол).

Фалы: 3-5, 3-5.

Заўвагі ў пратаколе. За неспартовыя паводзіны папярэджанні атрымалі трэнеры каманды «Дынама-БНТУ» Дзмітры Бароўскі (38-я хв.) і Аляксандр Камароў (40-я хв.).