150 матчаў у Вышэйшай лізе за "Дынама"!
Матч супраць «Энергетыка-БДУ» стаў юбілейным для капітана мінскага «Дынама». На дадзены момант на рахунку Сяргея Кісляка 150 матчаў за бела-блакітных у рамках Вышэйшай лігі.
Дэбютны матч для Кісляка ў кар'еры адбыўся 8 жніўня 2004 года: у рамках 19-га тура чэмпіянату Беларусі мінскае «Дынама» на галоўнай арэне краіны прымала берасцейцаў. Тая сустрэча завяршылася ўпэўнена перамогай мінчукоў (3:0), а будучы капітан і легенда клуба выйшаў на замену на 87-й хвіліне.
За гэтыя 150 матчаў у нашага паўабаронцы назапашылася прыстойная статыстыка: 38 галоў, 32 галявыя перадачы - 70 выніковых балаў!
Нашы віншаванні капітану.