ЮРЫ МАЛЕЕЎ ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» падоўжыў тэрмін дзеяння працоўнай дамовы з галоўным трэнерам «Дынама-БДУФК» Юрыям Малеевым.
Юры Іванавіч узначаліў жаночую каманду нашага клуба з моманту яе заснавання, у студзені 2020 года. За два сезоны «Дынама-БДУФК» стала двухразовым чэмпіёнам Беларусі, двухразовым уладальнікам Жаночага Кубка Беларусі, выйграла жаночы Суперкубак Беларусі, а таксама дэбютавала ў Жаночай Лізе Чэмпіёнаў УЕФА летам гэтага года. Малееў таксама быў абраны найлепшым трэнерам Жаночай Лігі па выніках мінулага сезону.
Мы рады прадаўжэнню супрацоўніцтва і чакаем яшчэ больш яркіх вынікаў у наступным годзе!