Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮНАЦКАЕ ПЕРШЫНСТВО 2021/2022

06.12.2021

Распавдаем пра прамежкавыя вынікі дынамаўскіх каманд у юнацкім першынстве 2021/2022, а таксама падводзім вынікі выступленняў нашых юных футбалістак сёлета.

Каманда 2004 года нараджэння захоўвае свае лідзіруючыя пазіцыі ў групе "Усход": на дадзены момант у падапечных Генадзя Лесуна 12 перамог у 12-ці згуляных матчах і ўсяго толькі два прапушчаныя галы пры 63-х забітых. У заключным (на гэты каляндарны год) туры дынамаўцы ўпэўнена перагулялі аднагодкаў з БАТЭ з лікам 3:1 і такім чынам апярэджваюць найбліжэйшага праследавальніка на 6 балаў. Адзначым, што сярод каманд абедзвюх груп у бела-блакітных на дадзены момант самая вялікая колькасць набраных балаў.

Каманда 2005 года нараджэння па выніках 12 гульняў займае трэці радок у турнірнай табліцы сваёй групы. Пакуль хлопцы ідуць не надта стабільна: 7 перамог, 1 нічыя і 3 паразы. У 11-ым і 12-ым турах выхаванцы Уладзіміра Дзятлава саступілі Акадэміі футбола і згулялі ўнічыю з "Лідай". Сваё выступленне ў першынстве дынамаўцы працягнуць ужо вясной, і мы жадаем футбалістам удачы!

Каманда 2006 года нараджэння таксама згуляла 12 гульняў і знаходзіцца на другім месцы ў групе "Захад". Хлопцы паказваюць вельмі нядрэнны вынік: у згуляных матчах у іх 8 перамог, 3 нічыіх і толькі адна параза. Камандзе трэба будзе згуляць яшчэ тры гульні на першым этапе, пасля чаго падапечныя Вадзіма Ласоўскага пяройдуць да заключных сустрэч.

Каманда 2007 года нараджэння завяршыла першы этап у лідарах сваёй групы. 10 матчаў - 10 перамог, такі вынік першага этапа першынства для малодшай дынамаўскай каманды. Наступныя гульні чакаюць нашых выхаванцаў у пачатку сакавіка, жадаем ім таксама выступіць у наступнай частцы спаборніцтваў. 


Ну а дзявочыя каманды дынамаўскай Акадэміі тым часам паспяхова завяршылі свой футбольны сезон.

Старэйшыя выхаванкі Андрэя Махнача з каманды WU-17 сталі датэрміновымі чэмпіёнкамі першынства сярод дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння! З кастрычніка дзяўчаты змагаліся ў групе за 1-4 месцы, у якой атрымалі 4 перамогі і сталі недасягальныя для сваіх суперніц, забраўшы такім чынам золата першынства.

Такога ж выніку ў маладзёжным першынстве Беларусі дабілася каманда WU-15! Калектыў у заключным туры фінальнага этапа перагуляў на выездзе берасцейскіх аднаклубніц (3:0). Такім чынам, у актыве бела-блакітных было 14 балаў пасля шасці сустрэч другога раўнда спаборніцтваў.

Выдатны вынік, з якім мы віншуем усіх футбалістак і іх трэнера.