УЛАДЗІМІР ХВАШЧЫНСКІ ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Нападаючы Уладзімір Хвашчынскі пакінуў мінскае "Дынама" пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту.
Гулец вярнуўся ў клуб 10 ліпеня 2020 года. Летась Уладзімір прыняў удзел у 10 матчах, забіў тры галы і аддаў адну выніковую перадачу. У гэтым сезоне Хвашчынскі правёў восем матчаў за мінскае "Дынама" і вызначыўся адным голам. Другую частку сезону футбаліст правёў у арэндзе, у ФК "Каспій".
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Уладзіміру і жадае яму поспехаў ў далейшай кар'еры.