Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ШЭРАГ ФУТБАЛІСТАЎ ПАКІДАЕ МІНСКАЕ "ДЫНАМА"

30.12.2021

Пасля заканчэння тэрміну дзеяння працоўных дагавораў каманду пакідаюць Аляксандр Сялява, Максім Плотнікаў, Аляксандр Чыж, Канстанцін Кучынскі і Аляксей Рыас. Таксама пасля завяршэння тэрміну дзеяння арэнднай дамовы «Дынама» пакінуў Дамінік Дзінга, футбаліст вяртаецца ў свой клуб.

Галкіпер Максім Плотнікаў і абаронца Аляксандр Чыж з'яўляюцца выхаванцамі мінскага «Дынама». За асноўны склад клуба Плотнікаў правёў 44 гульні, у якіх прапусціў 41 гол, а 18 сустрэч згуляў "на нуль". Аляксандр Чыж прыняў удзел у 21-м матчы і вызначыўся 2-ма забітымі галамі.

Канстанцін Кучынскі перайшоў у «Дынама-Мінск» у 2017 годзе, выступаў за дублюючы склад. На правах арэнды выступаў у складзе «Ліды» і «Белшыны», у сезоне-2021 прыняў удзел у двух матчах Вышэйшай Лігі, за дублюючы склад клуба - 12 матчаў (2+2).

Аляксей Рыас стаў гульцом клуба ў студзені 2020 года. У мінулым сезоне адгуляў 28 матчаў, забіў 2 галы і аддаў 2 выніковыя перадачы. У сезоне-2021 выступаў пераважна за дублюючы склад мінскага «Дынама»: 16 матчаў, у якіх вызначыўся забітым голам. Таксама згуляў у 2-ух матчах Вышэйшай Лігі.

Паўабаронца Аляксандр Сялява ў сезоне-2021 прыняў удзел у 28 матчах і аддаў 2 галявыя перадачы. Дамінік Дзінга за 2 гады ў складзе бела-блакітных адгуляў у 43-х матчах, забіў гол і аддаў 2 галявы перадачы.

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» дзякуе футбалістам за супрацоўніцтва і жадае ім удачы ў далейшай кар'еры.