НАСТАССЯ ЛІННІК - НАЙЛЕПШАЯ ГУЛІЦА СЕЗОНУ-2021
Паважаныя заўзятары, галасаванне на званне найлепшай гуліцы нашай жаночай каманды «Дынама-БДУФК» у сезоне-2021 афіцыйна завершана, і сёння мы рады падвесці яго вынікі. Галасаванне традыцыйна складалася з трох этапаў:
1. Апытанне сярод футбалістак жаночай каманды (20 чалавек).
2. Апытанне сярод работнікаў клуба і трэнерскага складу Дынама-БДУФК (18 чалавек).
3. Апытанне сярод заўзятараў (303 чалавекі).
Працэдура галасавання выглядае наступным чынам. За першыя два этапы кожная з футбалістак, якая трапляла ў тройку апытанага рэспандэнта, атрымлівала балы: 3 балы - за першае, 2 балы - за другое і 1 бал за трэцяе месца. Такім чынам, тройка першага этапу выглядае наступным чынам:
- Настасся Ліннік - 45
- Ганна Піліпенка - 30
- Карына Альховік - 27
Выніковыя лічбы другога этапу апытання:
- Настасся Ліннік - 36
- Ганна Піліпенка - 32
- Карына Альховік - 16
Таксама вынікі галасавання сярод заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама-Мінск» у сацыяльнай сетцы "ВК":
- Настасся Ліннік - 123
- Карына Альховік - 65
- Настасся Шлапакова - 62
Нагадаем, сістэма налічэння балаў наступная: 1-е месца - 12 балаў, 2-е месца - 10 балаў, 3-е месца - 8 балаў, 4-е - 7 балаў, 5-е - 6 балаў і гэтак далей.
Такім чынам, вынікі комплекснага апытання:
1. Настасся Ліннік – 36 балаў (12+12+12).
2. Ганна Піліпенка – 27 балаў (10+10+7).
3. Карына Альховік - 26 балаў (8 +8 +10).
Такім чынам, найлепшай футбалісткай «Дынама-БДУФК» у 2021 годзе заслужана стала Настасся Ліннік.
Мы віншуем нашых футбалістак і дзякуем усім, хто дапамог нам зрабіць выбар і прыняў удзел у апытанні.