ЛІЗАВЕТА СЯЎКО ПАКІДАЕ "ДЫНАМА"
Галкіпер жаночай каманды Лізавета Сяўко пакідае мінскае "Дынама" пасля заканчэння тэрміну дзеяння працоўнай дамовы.
Лізавета стала гульцом "Дынама-БДУФК" зімой 2020 года. За гэты час футбалістка прыняла ўдзел у 10-ці матчах каманды, у 9 з якіх адгуляла "на нуль".
Мы дзякуем Лізавеце за супрацоўніцтва і жадаем ёй удачы ў далейшай кар'еры.