АНДРЭЙ БАЦУЛА - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ СЕЗОНУ-2021
Паважаныя заўзятары, галасаванне на званне найлепшага гульца нашай каманды ў сезоне-2021 афіцыйна завершана, і сёння мы рады падвесці яго вынікі. На гэты раз найлепшага футбаліста мінскага «Дынама» абіралі выключна заўзятары, і галасаванне складалася з двух этапаў - паўфіналаў і фіналу..
У фінальны этап галасавання прабілася шэсць гульцоў бела-блакітных: Уладзіслаў Ложкін, Максім Швяцоў, Антон Пуціла, Андрэй Бацула, Уладзіслаў Клімовіч і Жан Марэль По. У галасаванні свой выбар зрабілі 368 чалавек. Тройка пераможцаў заключнага галасавання выглядае наступным чынам:
1. Андрэй Бацула – 128 галасоў;
2. Антон Пуціла – 70 галасоў;
3. Уладзіслаў Ложкін – 63 голаса;
Такім чынам, найлепшым футбалістам «Дынама-Мінск» у 2021 годзе па версіі заўзятараў становіцца Андрэй Бацула.
Мы віншуем Андрэя, а таксама астатніх удзельнікаў і дзякуем усім, хто дапамог нам зрабіць выбар і прыняў удзел у апытанні.