#ДЫНАМА2006 - ПЕРАМОЖЦЫ ТУРНІРУ ПАМЯЦІ ПАГАЛЬНІКАВА І САВОСЦІКАВА
Учора ў футбольным манежы завяршыўся 27-ы штогадовы турнір памяці беларускіх футбалістаў і трэнераў Юрыя Пагальнікава і Івана Савосцікава. У гэтым годзе ўдзел у ім прыняла наша каманда #Дынама2006 пад кіраўніцтвам Вадзіма Ласоўскага і Сяргея Маслоўскага. Дынамаўцы ўпэўнена дайшлі да фіналу турніру, дзе здолелі абгуляць аднагодкаў з БАТЭ з лікам 2:1 і сталі ўладальнікам ганаровага прыза.
Таксама выхаванцы нашай Акадэміі атрымалі шэраг індывідуальных узнагарод:
- Мікіта Пятрашка - найлепшы брамнік
- Васілі Чарняўскі - найлепшы бамбардзір
- Аляксей Жачко - самы технічны гулец турніру
Віншуем каманду і трэнерскі штаб з выдатным вынікам. Так трымаць!