ДАБРАЧЫННЫ ТАВАРЫСКІ МАТЧ
Ужо заўтра, на стадыёне «Дынама-Юні», у 13:00, нас чакае доўгачаканы таварыскі матч, удзел у якім прыме дынамаўская каманда, складзеная з ветэранаў, дзейных гульцоў і трэнераў акадэміі, а таксама каманда блогераў ФК INFORM.
Склад каманды мінскага «Дынама»:
Заўзятары мінскага «Дынама» традыцыйна кожны снежань адпраўляюцца ў «Дзяржынскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», які знаходзіцца ў пасёлку Станькава, каб падтрымаць выхаванцаў цэнтра. У гэтым годзе аб'яўлены збор сродкаў на дапамогу сацыяльна-педагагічнаму цэнтру, і каманда ФК INFORM з радасцю падтрымала дадзеную ініцыятыву. Усе сродкі, сабраныя на гэтым матчы, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне цэнтра.
Як жа дапамагчы? Вельмі проста. Заўтра на матчы любы ахвочы зможа ахвяраваць свае сродкі на дапамогу цэнтру, а таксама паўдзельнічаць у латарэі і ў дабрачынным аўкцыёне (галоўны лот - майка футбаліста нашага клуба Максіма Швяцова). Сабраныя сродкі ьудуць накіраваныя ў цэнтр. Акрамя таго, запланаваны розыгрышы ад партнёраў каманды ФК INFORM.
Склад каманды ФК INFORM:
На тэрыторыі стадыёна вас чакаюць гарачая гарбата, кава і прысмакі, а пасля гульні вы зможаце пагутарыць з удзельнікамі дабрачыннага матчу і паўдзельнічаць у крутой фотасесіі. Ну і вядома, гэты матч - выдатная магчымасць сустрэцца падчас міжсезоння ў дынамаўскім коле і паглядзець выдатную гульню, якая абавязкова прынясе мноства пазітыўных эмоцый. Правесці свой выхадны дзень з сябрамі, футбалістамі, легендамі нашага клуба - што можа быць лепш?
Чакаем усіх у суботу! Убачымся!