АРЦЁМ ЧЭЛЯДЗІНСКІ - ГАЛОЎНЫ ТРЭНЕР ФК "ДЫНАМА-МІНСК"
Арцём Віктаравіч Чэлядзінскі будзе ўзначальваць мінскае "Дынама" ў наступным сезоне ў статусе галоўнага трэнера.
Арцём Віктаравіч прыступіў да працы з асноўным складам клуба ў чэрвені 2021 года ў статусе в.а. галоўнага трэнера, а раней паспяхова ўзначальваў дубль мінскага "Дынама".
⠀
Пад кіраўніцтвам Арцёма Чэлядзінскага асноўная каманда правяла 20 матчаў, у якіх атрымала 14 перамог, тройчы згуляла ўнічыю і пацярпела тры паразы. Сезон бела-блакітныя завяршылі на трэцім радку турнірнай табліцы.
Жадаем поспеху, Арцём Віктаравіч!