АНТОН ПУЦІЛА ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
Паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла працягнуў кантракт з нашым клубам!
Упершыню Антон трапіў у «Дынама-Мінск» у 2004-м годзе, правёў 3 матчы за асноўны склад і стаў чэмпіёнам Беларусі. У сезонах 2005 і 2006 футбаліст двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату ў складзе бела-блакітных. У сезоне-2021 Пуціла вярнуўся ў стан роднай каманды, прыняў удзел у 24-ых матчах, забіў 4 галы і аддаў 7 выніковых перадач, а таксама заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Жадаем Антону яшчэ больш паспяховага сезону ў шэрагах нашай каманды!