АНДРЭЙ БАЦУЛА ПАКІНЕ "ДЫНАМА"
Абаронца Андрэй Бацула пакіне мінскае "Дынама" пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта (гэта адбудзецца 31 снежня 2021 года).
Украінскі футбаліст стаў гульцом нашага клуба 1 ліпеня 2020 года. Андрэй перайшоў у склад бела-блакітных з бельгійскага "Картрэйка". За гэты час Андрэй Бацула прыняў удзел у 42-х матчах мінскага "Дынама", забіў два галы і аддаў 14 галявых перадач. У гэтым сезоне гулец стаў найлепшым асістэнтам Вышэйшай Лігі-2021.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" дзякуе Андрэю за супрацоўніцтва і яго ўнсак у вынік клуба ў гэтым сезоне. Жадаем яму ўдачы ў далейшай кар'еры.
Дякуємо, Андрій!