Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮРЫ МАЛЕЎ. ПАСЛЯМАТЧАВЫ КАМЕНТАР.

08.11.2021

Юры Іванавіч, у першую чаргу, зразумела, віншуем вас з другім чэмпіёнствам нашых дзяўчат! У мінулым туры каманда яго заваявала, у гэтым адбылося афіцыйнае ўзнагароджанне. Ці адчуваеце, што прайшло ўжо амаль два гады з таго моманту, як "Дынама-БДУФК" пачало свой шлях у жаночым беларускім футболе?

- Вялікі дзякуй. Мне здаецца, гэтыя два гады праляцелі як адзін дзень, асабліва другі сезон. Здавалася б, толькі ўчора пачыналі першы тур, а на наступным тыдні ўжо скончыцца Жаночая Ліга. Час не проста ляціць, ён імчыцца, але, я думаю, гэты перыяд дарагога каштуе.

Якія былі вашыя першыя думкі пасля фінальнага свістка, калі не сакрэт?

- Напэўна, што я вельмі ганаруся дзяўчатамі і вар'яцка рады за іх, яны вялікія малайцы. Мы ўдзячныя нашым заўзятарам, якія шчыра падтрымліваюць калектыў кожны матч. Ну і асобнае дзякуй кіраўніцтву клуба, яны забяспечваюць вельмі добрае існаванне каманды і робяць усё для нашага развіцця і прагрэсу. Мы, у сваю чаргу, імкнемся адплаціць вынікам і, можна сказаць, у нас гэта атрымалася.

Калі коратка зараз прааналізаваць сезон - ці супалі мэты, якія ставілі перад яго стартам, з атрыманым вынікам?

- Ведаеце, скажу так: асадак застаўся толькі ад жаночай Лігі Чэмпіёнаў. Гэты турнір упершыню праводзіўся ў такім абноўленым фармаце, і недзе мы, у прыватнасці я, як трэнер, не да канца зразумеў, магчыма, як найлепш падысці да гэтага. Сукупнасць фактараў прывяла да такога выніку, але, упэўнены, мы выправім гэтую памылку, і ў наступным сезоне ўсё будзе нашмат лепш.

Трохі аб матчы. У гульні атрымала траўму Вікторыя Казакевіч і пасля не здолела працягнуць гульню, што з ёй адбылося?

- Так, нажаль, бывае такое, на першай хвіліне літаральна сутыкнуліся дзяўчаты, і Вікторыя атрымала рассяканне. Шкада вядома, але нічога страшнага няма, з футбалісткай усё ў парадку, я думаю, што да вяселля ўсё сапраўды зажыве (усміхаецца).

Літаральна праз два тыдні большую частку беларускіх футбалістак "Дынама-БДУФК" чакае яшчэ некалькі важных матчаў за зборную Беларусі...

- Усё так, у наступную нядзелю мы завершым сезон Жаночай Лігі, а затым нам трэба будзе згуляць у двух найважнейшых сустрэчах на выездзе, якія па сутнасці стануць фінальным акордам гэтага года. Няпростыя матчы, дзе мы проста абавязаны браць балы, каб у наступным сезоне прадоўжыць барацьбу за выхад нашай зборнай з групы.