НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 19 лістапада па 1 снежня нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе праводзіць чарговы вучэбна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе два адборачныя матчы ЧС-2023: супраць Кіпра і Чэхіі. Гульні пройдуць на выездзе і адбудуцца 26 і 30 лістапада адпаведна.
Для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юры Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў шэраг футбалістак мінскага «Дынама».
У склад зборнай каманды атрымалі выклік: абаронцы Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч; паўабаронцы Настасся Ліннік, Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Таццяна Маркушэўская; нападаючая Карына Альховік. Акрамя таго, у рабоце з нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін і доктар Вольга Уласава.
Таксама выклік у Нацыянальную зборную Малдовы атрымала наш галкіпер Наталля Мунцяну. Яе каманда згуляе два адборачныя матчы ЧС-2023, якія пройдуць у Румыніі і Харватыі. Гэтыя гульні таксама адбудуцца 26 і 30 лістапада.
Жадаем поспеху нашым футбалісткам!