НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Чарговыя выклікі ў зборныя нашай краіны.
Нацыянальная каманда, у перыяд з 8 па 16 лістапада, правядзе матч Еўрапейскай кваліфікацыі ЧС-2022 супраць нацыянальнай каманды Валіі (Wales). Гульня адбудзецца 13 лістапада ў Кардыфе, яна пачнецца ў 22:45 па беларускім часе. Далей "белакрылыя" правядуць таварыскі матч супраць Іарданіі. Матч пройдзе 16 лістапада ў Мінску.
У склад зборнай каманды атрымалі выклік шэсцёра футбалістаў асноўнага складу мінскага "Дынама": галкіпер Ягор Хаткевіч, абаронцы Мікіта Навумаў і Максім Швяцоў, паўабаронцы Аляксандр Сялява, Уладзіслаў Клімовіч, а таксама нападаючы Іван Бахар.
На наступным тыдні стартуе вучэбна-трэніровачны збор і маладзёжнай зборнай Беларусі, якая правядзе два матчы адбору на ЕЎРА-2023: 12-га лістапада падапечныя Сяргея Ясінскага згуляюць на выездзе супраць Грэцыі. Пачатак - 17:00, стадыён "Тэадораса Калакатроніса". Наступная гульня пройдзе 16 лістапада, супернікам стане каманда Ліхтэнштэйна (пачатак сустрэчы ў 17:00, стадыён "Спортпарк Эшэн-Маўрэн").
У канчатковы склад "маладзёжкі" трапілі двое футбалістаў "бела-блакітных" - паўабаронца Раман Давыскіба і нападаючы Уладзіслаў Ложкін.
Жадаем нашым гульцам поспехаў і перамог у гэтых матчах.