Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА УЛАДЗІМІРУ ЖУРАВЕЛЮ

18.11.2021

У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Уладзіміру Журавелю.

18 лістапада 2018 года ва ўзросце 47 гадоў пайшоў з жыцця вядомы беларускі трэнер і футбаліст Уладзімір Журавель. Сёння, праз тры гады, на фасадзе дома па адрасе пр. Пераможцаў, 3 быў адкрыты гарэльеф у памяць заслужаныму спецыялісту. Менавіта тут доўгі час жыў Уладзімір Іванавіч. Ініцыятарам гэтага праекта выступіла грамадскае аб'яднанне «Клуб заўзятараў мінскага «Дынама».

Праца па стварэнні гарэльефа вялася на працягу некалькіх месяцаў. Удзел у рэалізацыі праекта бралі родныя і блізкія Уладзіміра Журавеля, яго партнёры па мінскаму «Дынама», футбалісты, якія працавалі пад кіраўніцтвам трэнера, калегі па трэнерскім цэху, прадстаўнікі АБФФ і непасрэдна клубаў, дзе працаваў Уладзімір Іванавіч.

На памятным мемарыяле - знакамітыя арка Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Менавіта тут пачаўся футбольны шлях Уладзіміра Журавеля. Выхаванец мазырскага футбола ў 1989 годзе пераехаў у Мінск, дзе пачаў сваю прафесійную кар'еру ў галоўным клубе краіны. За дзевяць гадоў выступленняў у «Дынама» шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі, а таксама першым у гісторыі краіны хто ўзняў над галавой Кубак сезону (Суперкубак Беларусі). Уладзімір Журавель з'яўляецца самым тытулаваным футбалістам за ўсю гісторыю мінскага «Дынама».


У 2005 годзе ў жодзінскім «Тарпеда» пачалася яго трэнерская кар'ера. Уладзімір Іванавіч працаваў у салігорскім "Шахцёры", мінскім «Дынама», кішынёўскай «Дачыі», «Гомелі», берасцейскім «Дынама» і казахстанскім «Шахцёры». У 2014 годзе ўпершыню ў гісторыі клуба вывеў мінскае «Дынама» ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА. Праз тры гады разам з берасцейцамі стаў уладальнікам Кубка Беларусі.

ГА «Клуб заўзятараў мінскага «Дынама» дзякуе кожнаму, хто прыняў удзел і дапамагаў у рэалізацыі гэтага важнага праекту. Памяць аб легендарным Дынамаўцы, заслужаным трэнеры і тытулаваным футбалісце будзе жыць вечна.

 

Теги: Сезон-2021