#ДЫНАМАНЁМАН - КВІТКІ ЎЖО Ў ПРОДАЖЫ
Заключны хатні матч гэтага сезону - у суботу!
Беларусбанк Вышэйшая Ліга-2021 ужо літаральна на фінішнай прамой, і 20 лістапада асноўную каманду мінскага "Дынама" чакае апошняя дамашняя сустрэча сёлета - прымаем гродзенскі "Нёман".
Гульня 29 тура пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" і пачнецца ў 13.00. Рады паведаміць, што квіткі на матч ужо даступны па спасылцы.
Усяго два матчы застаецца згуляць падапечным Арцёма Чэлядзінскага, і ад іх вынікаў залежыць вельмі шмат у турнірнай табліцы, а таму мы чакаем усіх заўзятараў у суботу на трыбунах. Падтрымаем каманду!