ДЫНАМА-МІНСК - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЕР ВЫШЭЙШАЙ ЛІГІ
Гэта здарылася - сезон-2021 "Беларусбанк-Вышэйшая Ліга" афіцыйна завершаны. Па выніках 30 згуляных тураў наша каманда заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату, а таксама і пуцёўку ў Лігу Канферэнцый на наступны год!
Чарговы сезон стаў гісторыяй для мінскага «Дынама», яго вынік - трэцяе месца асноўнай каманды клуба. За гэты футбольны год мы перажылі вялізную колькасць важных падзей, яркіх перамог і моцных эмоцый, якіх кожны заўзятар бела-блакітных чакаў вельмі даўно. Зразумела, не абышлося і без прыкрых паразаў, аднак яны - неад'емная частка футбольнага жыцця.
Мы выказваем велізарную падзяку ўсім нашым футбалістам і трэнерскаму штабу мінскага «Дынама» за сезон і вынік, якога каманда здолела дамагчыся сёлета. У 30-ці матчах Вышэйшай Лігі каманда забіла 55 галоў (прапусціўшы пры гэтым толькі 20), атрымала 19 перамог, 5 нічыіх і саступіла ў 6 гульнях.
Таксама мы жадаем падзякаваць усім заўзятарам бела-блакітных. Няма нічога важней за вашу падтрымку, і наша каманда заўсёды імкнецца наперад дзякуючы вам. Дзякуй, што шануйце бела-блакітныя колеры. Спадзяемся, што наступны сезон прынясе вам яшчэ больш станоўчых эмоцый, і мы ўжо вельмі хутка зноў пабачымся на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».
Сезон-2021 скончаны, але наперадзе нас чакае найцікавейшае міжсезонне і мноства прыемных навін, якімі мы пачнем дзяліцца з вамі ў бліжэйшыя дні. Далей - толькі наперад, бела-блакітныя!