#ДАМЫДЫНАМА - УЗНАГАРОДЖЭННЕ КАМАНДЫ
Пасля завяршэння сезону Жаночай лігі-2021 адбылося афіцыйнае мерапрыемства для ўзнагароджання нашай каманды, якая заваявала залатыя медалі чэмпіянату.
З віншавальным словам да каманды і трэнерскага штаба звярнуліся: генеральны дырэктар футбольнага клуба "Дынама-Мінск" Талмач Андрэй Валер'евіч, першы намеснік міністра спорту і турызму Дурноў Вячаслаў Віктаравіч, старшыня цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама", палкоўнік міліцыі Абяромка Ігар Мікалаевіч, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Цуран Арцём Мікалаевіч і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Рэпкін Сяргей Барысавіч.
Узнагароды футбалісткам "Дынама-БДУФК" уручаў старшыня Асацыяцыі Беларускай Федэрацыі Футбола Базанаў Уладзімір Аляксандравіч, а таксама Вяргеенка Міхаіл Нікіфаравіч.
Мы зноў віншуем дзяўчат, а таксама ўвесь трэнерскі штаб з заслужаным чэмпіёнствам і дзякуем камандзе за яркі сезон. Усю святочную атмасферу трыумфальнага вечара "Дынама-БДУФК" вы можаце ўбачыць у нашым невялікім роліку.