#BYCLASICO - УЖО Ў ГЭТУЮ СУБОТУ
Праз некалькі дзён нас чакае адна з галоўных бітваў у гэтым сезоне - беларускае «класіка». Ключавое супрацьстаянне айчыннага футбола шмат што вырашыць у турнірнай табліцы гэтага сезону, а таму мы запрашаем усіх на матч, каб падтрымаць каманду ў няпростым паядынку на «Барысаў-арэне».
Матч 28-га тура ў Барысаве пачнецца ў 15:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама прыгарадныя цягнікі. Вашай увазе расклад цягнікоў па маршруце Мінск («Мінск-Усходні», а таксама «Мінск-Пасажырскі») - «Печанскі» (на гэтай станцыі неабходна выходзіць):
Для зваротнай дарогі таксама падыдуць некалькі электрацягнікоў, якія ідуць у Мінск з 5 да 8 вечара. Маршрут ад прыпыначнага пункта да стадыёна - прапанаваны ніжэй.
Яшчэ адзін камфортны варыянт - міжгародныя маршрутныя таксі. Штодня яны адыходзяць у Барысаў праз кожныя 15-20 хвілін ад АС «Славінскага».
Зваротныя маршруткі адпраўляюцца з аўтавакзала г. Барысаў. З 5 да 6 вечара ў Мінск адпраўляюцца адразу восем рэйсаў.
Квіткі на футбол можна набыць тут.
Сябры, мы чакаем кожнага ў гэтую суботу на трыбунах і верым, што ваша падтрымка надасць дынамаўцам неверагодных сіл. Верым у каманду і наладжваемся на выдатны матч!