Жаночая Ліга Чэмпіёнаў: аб турніры
Меньш за месяц застаецца да адборачнага раўнду Лігі Чэмпіёнаў, дзе прымае ўдзел наша жаночая каманда «Дынама-БДУФК». Першага суперніка («Апалон Лэдзіс») мы ўжо прадставілі, а зараз неабходна распавесці і пра сам турнір, бо наш дэбютны сезон 2021/2022 мае новы фармат.
Адно з галоўных змяненняў - стадыю 1/8 фіналу заменіць групавы этап з удзелам 16 клубаў. Менавіта за выхад у групу і будуць змагацца нашы дзяўчаты. Прамыя пуцёўкі ў гэты этап ужо маюць дзеючы пераможца ЛЧ - «Барселона», а таксама чэмпіёны трох лепшых асацыяцый УЕФА: Францыі («ПСЖ»), Германіі («Баварыя») і Гішпаніі («Барселона»). Таму што «сіне-гранатавыя» з'яўляюцца адначасова дзеючым пераможцам міжнароднага турніру і чэмпіёнам Гішпаніі, слот яшчэ аднаго ўдзельніка групавога раўнду дастаецца чэмпіёну чацвёртай асацыяцыі ў рэйтынгу УЕФА - «Чэлсі» (Англія). Дарэчы, абноўлены фармат турніру дазволіў апынуцца ў еўракубках не толькі «Дынама-БДУФК», але і ЖФК «Мінск».
Як вядома, наша каманда будзе рухацца па Шляху чэмпіёнаў (агульная колькасць клубаў - 46): чэмпіёны трох асацыяцый (Англія, Швецыя, Чэхія, але паколькі чэмпіён Англіі трапіў у групавы этап, то замест яго - чэмпіёнкі Даніі) стартуюць з другога раўнду, астатнія - з першага. Каманды, пачаткоўцы з гэтага раунду, размеркаваны па міні-турнірах: дзесяць міні-турніраў з удзелам чатырох каманд і адзін міні-турнір з удзелам трох.
Турніры пройдуць у адным месцы ў фармаце аднаматчавых паўфіналаў, матчаў за трэцяе месца і фінала. Толькі пераможцы фіналаў выйдуць у другі раўнд.
Чэмпіёны асацыяцый з рэйтынгам 4-6 і пераможцы першага раўнду працягнуць барацьбу ў другім раўндзе, дзе будуць разбітыя на пары і згуляюць па матчы дома і на выездзе. У другім раўндзе каманды рамяркуюць сем пуцёвак у групавы этап.
Акрамя гэтага, Ліга Чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын стане яшчэ бліжэй да заўзятараў ва ўсім свеце. УЕФА абвясціў аб першым у гісторыі чатырохгадовым партнёрстве ў сферы вяшчання са спартыўнай стрымінгаввй платформай DAZN. Разам з YouTube яна забяспечыць якасны ўзровень асвятлення жаночага футбола.
Таксама сваімі чаканнямі гэтых матчаў падзялілася футбалістка «Дынама-БДУФК» і гулец Нацыянальнай зборнай Беларусі Карына Альховік.
- Вы ўпершыню будзеце прымаць удзел у жаночай Лізе Чэмпіёнаў. Якія чаканні ад турніру? Што можаш сказаць пра сваіх супернікаў, з якімі вам трэба будзе змагацца?
- Сапраўды ... (смяецца). Калі шчыра сказаць, то чакання амбіцыйныя: па-першае, хочацца проста згуляць і прачуць лігачэмпіёнаўскую атмасферу, бо раней досведу выступу ў такім турніры ў нас не было. Па-другое, парадаваць заўзятараў сваёй гульнёй. Але пакуль мы сканцэнтраваны на гульнях унутранага першынства і ўжо будзьма думаць пра сапернікаў у Лізе Чэмпіёнаў бліжэй да гэтых гульняў. Вядома, хочацца паказаць свой узровень на міжнароднай арэне і зрабіць гэта максімальна дастойна.
- Датычна супернікаў, зноў жа, пакуль, нічога асабліва не магу сказаць, інфармацыі пра іх не вельмі шмат. Толькі пра ЦСКА больш, бо яны гуляюць у расійскай лізе, а дадзеная ліга нам вельмі блізкая. Суседзі ж! Баявая каманда, якая ўмее гуляць у камбінацыйны футбол, якая валодае добрым падборам якасных футбалістак на ўсе пазіцыі. Пра «Апалон» падрабязнай інфармацыі яшчэ няма, але ўпэўненая, што бліжэй да гэтых гульняў будзем дэталёва разбіраць кожнага суперніка.
Мэты варта стаяць самыя высокія: як мага далей прайсці ў турніры. Так, разумеем, што будзе няпроста, але мы наладкаваныя аптымістычна і гатовыя гуляць з любым супернікам, інакш, навошта тады выходзіць на поле? (Усміхаецца).
Крыніца фота: POOL/AFP via Getty Images