Жаночая Ліга Чэмпіёнаў: агляд суперніц
Зусім хутка жаночую каманду мінскага «Дынама» чакае дэбют у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. І сёння мы пазнаёмім вас з супернікам «Дынама-БДУФК».
У першым раўндзе Шляхоў чэмпіёнаў каманда Юрыя Малеева патрапілі ў шостую групу і ў 1/2 фіналу (18 жніўня) згуляе з кіпрскім «Апалонам». Іншую пару квартэта склалі «ЦСКА» (Масква, Расія) і «Суёнсі» (Уэльс). Матч за трэцяе месца і фінал адбудуцца 21 жніўня. Толькі пераможца групы атрымае пуцёўку ў другі раунд.
Нашым супернік, кіпрская каманда «Апалон Лэдзіс» (Apollon Ladies F.C.), была заснавана ў 2007 годзе. На дадзены момант «Апалон Лэдзіс» з'яўляецца вядучым калектывам краіны і 12-кратным чэмпіёнам Кіпра. У клубным рэйтынгу УЕФА на 2020/2021 каманда займае 37 радок.
Галоўным трэнерам каманды з'яўляецца шведскі спецыяліст Кім Бьёркегрэн, які ў мінулым сезоне атрымаў узнагароду «Трэнер года» за высокія дасягненні са сваімі падапечнымі ў нацыянальным першынстве.
У сезоне 2020/2021 кіпрыёткі занялі першае месца ў чэмпіянаце, згуляўшы толькі адзін матч унічыю з камандай, якая знаходзіцца на другім радку турнірнай табліцы - «Неа Саламіна». Дарэчы, «Апалон» з'яўляецца і самай забіваючай камандай першынства Кіпра: у 22-х матчах было забіта 113 мячы, а прапушчана ўсяго толькі 8.
У апошніх пяці матчах у розных турнірах каманда атрымала тры перамогі: «Амонія» была пераможана і дома (10:1), і ў гасцях (0:4); адна нічыя здарылася ў гасцявым матчы з «Неа Саламіна» (2:2) у рамках чэмпіянату, аднак у хатнім матчы дзяўчыны ўсё ж здолелі абгуляць суперніц з лікам 2:1; таксама каманда пацярпела паразу ў Кубку Кіпра, дзе па серыі пенальці саступіла «Амоніі» (4:3). Варта адзначыць, што сезон у кіпрыётаў завяршыўся ў канцы красавіка. З таго моманту «Апалон Лэдзіс» не праводзілі афіцыйных матчаў.
Што да выступаў у Жаночай Лізе чэмпіёнаў УЕФА, тут каманда таксама здолела заявіць пра сябе: у сезоне 2010/2011 дзяўчыны сенсацыйна абгулялі шведскі клуб «Умеа ІК», які з'яўляецца двухразовым пераможцам і трохразовым фіналістам кубка УЕФА, і дайшлі да 1/32 фіналу. У мінулым сезоне ў першым раўндзе быў пераможаны клуб «Суёнсі» (3:0), але далей каманду ў турніры не пусціў клуб з Польшчы «Гурнік Ленчна». Чэмпіён Кіпра саступіў у матчы з лікам 2:1. На гэтым «Апалон Лэдзіс» завяршылі свой выступ у еўракубках.
Чэмпіён з Кіпра яшчэ ні разу не праводзіў матчы з камандамі з Беларусі: гэтая гульня, якая адбудзецца 18 жніўня ў 16:30 на стадыёне «Цырыён» (Лімасол, Кіпр), стане першай старонкай ў гісторыі супрацьстаянняў беларусак і кіпрыётак у еўракубках.
Крвніца фота: Facebook "Apollon Ladies F.C"