З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Паважаныя заўзятары, мінчукі, беларусы!
Футбольны клуб «Дынама-Мінск» віншуе вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з Днём вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
На жаль, з кожным днём усё меньш і меньш вакол нас тых, хто ў тыя страшныя гады сваім гераізмам, сваёй ахвярнасьцю, часам коштам свайго жыцця абараняў нашу Радзіму
Паважаныя ветэраны і працаўнікі тылу! Мы выказваем вам сваю сардэчную падзяку за тое, што сёння мы жывем пад мірным небам. Прыміце словы ўдзячнасці і падзякі за стойкасць, адвагу і гераізм, праяўленыя вамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за мэтанакіраваную працоўную дзейнасць у пасляваенныя гады.
У гэты святочны дзень мы шчыра віншуем усіх беларусаў! Жадаем міру, дабра, шчасця, спакою і дабрабыту ў кожнай сям'і, у кожнай хаце.