Уладзімір Хвашчынскі сыходзіць у арэнду
Нападаючы мінскага "Дынама" Уладзімір Хвашчынскі сыходзіць у арэнду ў футбольны клуб "Каспій" (Казахстан) да канца сезонe 2021. Адпаведнае пагадненне было падпісана паміж клубамі.
ФК "Каспій" выступае ў казахскай Прэм'ер-Лізе і на дадзены момант займае 8-ы радок у турнірнай табліцы.
Уладзімір у гэтым сезоне прыняў удзел у 8-мі матчах асноўнай каманды "Дынама-Мінск" і адзначыўся адным забітым голам.
Жадаем нашаму гульцу поспехаў.