Тэрмін арэнды Бутарэвіча падоўжаны
Паўабаронца мінскага "Дынама" Аляксей Бутарэвіч, які на правах арэнды першы круг чэмпіянату правёў у футбольным клубе "Слуцк", застанецца ў складзе случчакоў да канца сезону-2021. Адпаведнае пагадненне аб прадаўжэнні тэрміну арэнды было падпісана паміж клубамі.
У гэтым сезоне паўабаронца прыняў удзел у 14-ці гульнях за галоўную каманду "Слуцка".