Таварыскія матчы: вынікі
Учора, 10 ліпеня, адбыліся два таварыскія матчы: асноўная каманда мінскага "Дынама" прымала ФК "Смаргонь", а дублюючы склад згуляў супраць юнацкай зборнай Беларусі U-19.
На жаль, галоўная каманда не здолела суперніка і саступіла "Смаргоні" з лікам 0:2. Склад "Дынама-Мінск":
- 1-шы тайм: Лазоўскі, Швецоў, Сялява, Матвейчык, Бацула, Казлоў, Быкаў, Пуціла, По, Мбенг, Ложкін.
- 2-гі тайм: Шпакоўскі, Швецоў, Калінін, Лях, ІНП (гулец на праглядзе), Барадзін, Давыскіба, ІНП (гулец на праглядзе), Дземчанка, Хвашчынскі, Бахар.
Галы: Нурадзін, 55 і 67.
У 15:00 на КФП АБФФ свой матч згуляў дублюючы склад, які, на жаль, пацярпеў разгромную паразу ад юнацкай зборнай U-19 - 1:4 на карысць суперніка. Адзіны мяч за бела-блакітных забіў Забелін на 3-яй хвіліне сустрэчы.
Галы зборнай Беларусі: Шуманскі, 55 і 82; Бруй, 59; Карпіцкі, 84.