Карын Альховік наведала школу імя Васілеўскага
Вядучая футбалістка "Дынама-БДУФК" і нацыянальнай зборнай Беларусі Карына Альховік і наш талісман Дынамоша наведалі школў імя Пятра Васілеўскага. Такія мерапрыемствы паступова становіцца традыцыйнфмі: раней школьны футбольны лагер наведаў брамнік асноўнай каманды мінскага "Дынама" Максім Плотнікаў. А ўчора ўжо Карына актыўна дзялілася сваімі навыкамі з падрастаючым пакаленнем футбалістаў.
Перш за ўсё, хлопцы павесяліліся з маскотам: Дынамоша паказваў танцавальныя рухі пад музыку, якія маладыя гульцы павінны былі паўтараць. Затым хлопцы прыступілі да гульнявой практыкі, выконвалі розныя бегавыя практыкаванні, а таксама заданні па працы з мячом на тэхніку. Карына кантралявала ўвесь працэс і давала індывідуальныя парады маленькім гульцам.
- Цудоўна, што сёння змагла пабываць тут. Шмат пазітыўных эмоцый адчуваеш, калі маеш зносіны з хлопцамі і дзелішся з імі сваім досведам, - распавядае Карына. - Відаць было, што і самім дзецям гэта цікава: весела правесці час на свежым паветры і папрацаваць з мячом. Хочацца пажадаць маладому пакаленню працягваць займацца спортам і футболам, нікога не слухаць і ісці да сваёй мэты. Самае галоўнае: верыць у сябе і ў тое, што ў цябе ўсё атрымаецца - тады гэта абавязкова збудзецца. Любіце сваю справу, выкладвайцеся на максімум і ніколі не здавайцеся - гэта тры галоўныя правілы ў маёй прафесійнай кар'еры.
Пасля майстар-класа адбылася і аўтограф-сесія Карыны: хлопцы былі рады атрымаць на памяць дынамаўскія сцікерпакі і карткі з подпісам нашай футбалісткі. Малышы ахвотна задавалі пытанні аб жаночым футболе і гульнявым досвідзе Карыны, а напрыканцы папрасілі распавесці пра самых запамінальных матчах у яе кар'еры.
Мы дзякуем нашым партнёрам за запрашэнне і спадзяемся на новыя, карысныя для маладых гульцоў, сустрэчы.