Футбалісты сыходзяць у арэнду
Трое футболістаў мінскага "Дынама" адпраўляюцца ў арэнду да канца сезону-2021.
Мікіта Халімончык ідзе ў футбольны клуб "Нёман" (Гродна). У сезоне-2021 Мікіта прыняў удзел у адным матчы асноўнай каманды мінскага "Дынама", супраць рэчыцкага "Спадарожніка", а таксама адгуляў 14 гульняў за дубліруючы склад клуба і вызначыся галявой перадачай.
Галкіпер Данііл Шапко адпраўлены ў ФК "Смаргонь". У гэтым годзе ў Данііл правёў чатыры матчы за дубліруючы склад "Дынама-Мінск", два з якіх ён адгуляў "на нуль".
Паўабаронца Антон Суша папоўніць шэрагі ФК "Гомель". У Антона 11 матчаў за дубль і адна гульня ў Кубку Беларусі за асноўную каманду клуба.
Жадаем нашым гульцам ўдачы.