Футбалісты мінскага "Дынама" сыходзяць у арэнду.
Галкіпер дублюючага складу мінскага "Дынама" Фёдар Лапавухаў адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб "Ліда" да канца сезону 2021. Таксама ў арэнду адпраўляецца паўабаронца Дзмітры Барадзін - да канца гэтага сезону ён будзе выступаць у складзе "Гомеля". Адпаведныя пагадненні былі падпісаныя паміж клубамі.
Фёдар з'яўляецца выхаванцам "Дынама-Мінск" і ў гэтым сезоне выступаў у складзе каманды 2003 года нараджэння ў юнацкім першынстве Рэспублікі Беларусь. Дзмітры жа правёў 9 матчаў у складзе расійскай "Чайкі" (ФНЛ). Жадаем нашым гульцам поспехаў.