Душан Бакіч сыходзіць у арэнду
Форвард мінскага "Дынама" Душан Бакіч адпраўляецца ў арэнду ў ТДК "Легіён" (Талін, Эстонія) да канца сезону 2021. Адпаведнае пагадненне было падпісана паміж клубамі.
У 2020 годзе «легіянеры» дэбютавалі ў вышэйшым дэвізіёне Эстоніі, заняўшы па выніках сезону сёмае месца сярод дзесяці каманд. На дадзены момант каманда займае пяты радок у турнірнай табліцы.
Душан прыняў удзел у 11-ці матчах дублюючага складу нашага клуба, на яго рахунку тры галы і дзве выніковыя перадачы. Таксама Бакіч згуляў у 1/16 Кубка Беларусі.
Жадаем нашаму гульцу поспехаў.