ДЫНАМА-БДУФК - ЗОРКА-БДУ. Каментар галоўнага трэнера
Юры Іванавіч, ці задаволеныя вы гульнёй нашай каманды ў гэтым матчы?
- У прынцыпе, па створаных і галявым момантах я задаволены. Так, нам не хапае свяжосці, але я думаю, гэта папраўна. Досыць вялікая нагрузка, але, лічу, што мы ніякіх цяжкасцяў не адчулі. Так, дзесьці былі нясвежымі, аднак небяспечных момантаў каля нашай брамы не было. Мы самі стварылі з дзясятак магчымасцяў для гола, але рэалізацыя крыху падвяла, вось і ўсё.
Ці ўсе вашыя ўстаноўкі на матч выканалі дзяўчаты?
- Ведаеце, я не люблю такія пытанні (усміхаецца) ... Вось ёсць такія моманты, калі трэнеры кажуць: каманда перамагла, выканала ўсе ўстаноўкі на матч, а не перамагла - значыць, не выканалі ўстаноўкі. Але не ведаю. Так, у нас быў вызначаны план на гульню, які мы вытрымлівалі і які ў нас атрымліваўся, дзесьці не атрымліваўся, але рэалізацыя ўсё перакрэсліла. У першым і другім таймах павінны былі забіваць пяць - шэсць мячоў.
"Дынама-БДУФК" дэбютуе ў жаночай Лізе Чэмпіёнаў. Учора даведаліся мы супернікаў, што можаце сказаць пра матчы першага раўнду Лігі чэмпіёнаў (18 жніўня каманду чакае гульня супраць "Apollon Ladies") і ў цэлым пра групе?
- Магло трапіцца лепш, магло трапіцца горш. Лёсаванне ёсць лёсаванне, што яго каментаваць, гуляць трэба. Ёсць невялікае шкадаванне, што маглі трапіцца на іншага суперніка, каманду, якая ўжо завяршыла сезон. ЦСКА - на хаду, "Апалон" - датычнага гэтай каманды інфармацыі пакуль яшчэ няма. Пра ЦСКА досыць шмат ведаем: пастаянна глядзім іх спарынгі, матчы ў рамках расійскага першынства. Таму ўсё пакажа гульня, каментаваць нешта зараз пакуль бессэнсоўна. Трапілася група такая, будзьма выходзіць з гэтай групы.
Як ацэньваеце свае шанцы на ўдалы выступ у еўракубках? Шанцы 50 на 50?
- Усё гэта досыць адносна, але пакуль усё не пачалося, так, шанцы 50 на 50 (усміхаецца).