Аляксандр Міхаленка сыходзіць у арэнду.
Абаронца мінскага "Дынама" Аляксандр Міхаленка адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб "Днепр-Магілёў" да канца сезону-2021. Адпаведнае пагадненне было падпісана паміж клубамі.
Першы круг гэтага сезону Аляксандр правёў у складзе ФК "Спадарожнік", дзе прыняў удзел у 13-ці матчах каманды.
Жадаем нашаму гульцу поспехаў.