Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Прадстаўленне суперніка - ФК "Гомель".

16.04.2021

5-й тур «Беларусбанк Вышэйшая ліга 2021»: у трэцім хатнім матчы сезону дынамаўцы прымаюць футбалістаў «Гомеля», які вярнуўся ў эліту беларускага футбола праз год пабыўкі ў Першай лізе. Дарэчы, раней на газоне галоўнай арэны краіны ў рамках чэмпіянату Беларусі каманды не сустракаліся, такім чынам нядзельны прыезд зялёна-белых на «Дынама» для паўднёўцаў у некаторым сэнсе стане дэбютам.

Представление соперника — ФК «Гомель», изображение №1

 

Наўрад ці хтосці ў мінулым годзе сумняваўся ў тым, што гамельчукі даволі хутка вырашаць усе свае пытанні ў другім дывізіёне і вернуцца ў Вышэйшую лігу роўна за адзін сезон. Так і атрымалася, але на справе гэта апынулася не так проста, як многія прадказвалі: зялёна-белыя саступілі 7 балаў «Спадарожніку», які фінішаваў на першым месцы і толькі на два балы апярэдзілі «НФК Крумкачы» пры вельмі драматычным сцэнары: у заключным туры чэмпіянату «вораны» атрымалі перамогу і гамяльчукам для выхаду ў Вышэйшую лігу трэба было абавязкова перамагаць у Светлагорску. Здавалася б, паездка ў госці да аўтсайдара другога дывізіёна не даставіць падапечным Біёнчыка ніякіх праблем, але ўсё атрымалася зусім не так, як планавалі «рысі»: адзіны гол у матчы быў забіты толькі на 71-хвіліне сустрэчы, а на 87-й хвіліне футбалісты «Хіміка» атрымалі права на пенальці і ледзь не падарылі запаветную пуцёўку на павышэнне «Крумкачам». Сапраўдным героем выступіў галкіпер каманды, дасведчаны Алег Кавалёў, які парыраваў 11-метровы і тым самым вывеў гамельчукоў у эліту.

 

 

Варта адзначыць, што наш супернік у гэтае міжсезонне правёў вельмі якасную трансферную кампанію.

У родны для сябе клуб вярнуўся Ігар Кузьмянок. 30-гадовы центрдэф сваю кар'еру пачынаў менавіта ў «Гомелі», правёў там 112 матчы (5+2). Праўда, з «Іслачы» Кузьмянок прыйшоў з пашкоджаннем і ў гэтым сезоне пакуль згуляў толькі ў апошнім матчы супраць «Нёмана» (перамога - 2:0). З мазырскай «Славіі» ў склад канкурэнтаў за званне галоўнай каманды Палесся пераехалі 31-гадовы ўкраінскі абаронца Юры Нанця і 33-гадовы Ігар Кастроў. На дадзены момант Панця толькі аднойчы выходзіў у старце (у матчы супраць «Нёмана»), а расійскі апорнік адгуляў ва ўсіх чатырох сустрэчах. Таксама лінію абароны ўмацаваў 24-гадовы правы абаронца Аляксей Іваноў, які перайшоў з «Мінска», і ён пакуль таксама выйшаў у асноўным складзе толькі аднойчы (зноўку, у матчы супраць каманды з Гродна). З казахстанскага «Жэтысу» ў склад зялёна-белых пераехаў 26-гадовы вінгер Вадзім Пабудзей, а з «Тарпеда-БелАЗ» у каманду Біёнчыка перайшоў яшчэ адзін флангавы паўабаронца, 24-гадовы Дзяніс Лявіцкі. Дарэчы абодва ўжо паспелі адзначыцца галявымі перадачамі за сваю новую каманду.

 

Да старту сезону галоўным поспехам гамяльчукоў на трансферным рынку Беларусі многія эксперты называлі падпісанне сербскага форварда Лазара Сайчыча, які за два сезоны ў «Гарадзеі», дзе прыняў удзел у 48-мі матчах, у свой актыў запісаў 14 выніковых балаў (9+5). На жаль, але ў «Гомелі» нападаючы мае пакуль толькі 43 хвіліны гульнявога часу ў двух матчах і адну галявую перадачу - віной таму траўма гульца. У апошніх матчах супраць БАТЭ і «Нёмана» Сайчыч не трапляў у заяўку сваёй каманды.

На выручку Івану Біёнчыку ў лінію атакі прыйшоў яшчэ адзін пачатковец каманды, 26-гадовы Андрэй Салавей, якога называюць галоўным адкрыццём сезону. У чатырох матчах на старце чэмпіянату ураджэнец Бярозы ў свой актыў ужо запісаў 5 галоў. Біяграфія хлопца вельмі цікавая: Салавей-малодшы (родны брат Арцёма) выдатна дэбютаваў у вялікім футболе за берасцейскае «Дынама», перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але затым ... патрапіў у войска, дзе два гады служыў у рэзерве. Пасля вяртання з узброеных сілаў стаў гульцом «Слонім-2017», а затым перайшоў у гомельскі «Лакаматыў», дзе за два гады і 44 матчы ў Першай лізе забіў 37 галоў і з трэцяй спробы галоўная каманда горада над Сожам ўсё ж здолела падпісаць форварда. Акрамя таго, што Салавей ужо зараз з'яўляецца найлепшым снайперам чэмпіянату, Андрэй больш за ўсіх у лізе б'е ў створ брамы - 10 удараў (2,5 за матч), усяго ж у актыве нападніка 15 удараў - трэці гулец чэмпіянату ў гэтым кампаненце. Адна з галоўных фішак зялёна-белых - доўгія перадачы на свайго форварда, па гэтым паказчыку Салавей другі ў лізе пасля Шасцюка.

 

 

На пазыцыі «лімітчыка» у складзе «Гомеля» ва ўсіх чатырох сустрэчах у стартавым складзе выходзіў Ігар Заяц. І толькі ў паядынку супраць «Нёмана» правы абаронца быў заменены. Калі хто забыўся, Заяц знаходзіцца ў складзе зялёна-белых на правах арэнды і па яе ўмовах дынамавец не зможа выйсці на поле ў нядзелю. Цікава, хто ж зойме яго месца на полі? З маладых рэзервістаў «Гомеля» ў гэтым сезоне на поле з'яўляліся толькі абаронца Павел Пашэвіч (9 хвілін гульнявога часу ў адным матчы) і паўабаронца Мікіта Някрасаў (45 хвілін гульнявога часу ў трох сустрэчах). На дадзены момант гамяльчукі маюць самы ўзроставы склад у чэмпіянаце - 28,7 гадоў (да параўнання ў нашай каманды сярэдні ўзрост - 27,7 гадоў).

 

Таксама гэтай зімой у Гомель прыехалі тры маладыя нігерыйцы: 19-гадовыя Адэйола і Іса, а таксама 20-гадовы Акора. Праўда ўсе тры афрыканца пакуль выступаюць выключна за рэзервовы склад зялёна-белых. Дарэчы, у апошнім матчы супраць «Нёмана» Акора адзначыўся дублем. Хто ведае, магчыма яго мы ўбачым на полі ў нядзелю?

 

 

На старце чэмпіянату зялёна-белыя, нягледзячы на выніковую нічыю (1:1), вельмі крута правялі выязны матч супраць «Руха», у якім «рысі» здолелі перагуляць свайго суперніка. Затым гамельчукі ў своеасаблівым дэрбі ў родных сценах з лікам 2:0 перамаглі «Спадарожнік», а пасля ў Барысаве саступілі БАТЭ 2:3. У чацвёртым туры «Гомель» дома перамог «Нёман» (2:0).

Зараз у актыве каманды Біёнчыка 7 балаў і столькі ж забітых галоў - гэта трэці паказчык у лізе, пяць з гэтых дакладных удараў па браме суперніка прыпадаюць з гульні і два са стандартных становішчаў. У сярэднім за матч зялёна-белыя наносяць 15 удараў па браме суперніка - трэці паказчык у чэмпіянаце, з якіх у створ прыпадаюць 6,3, а гэта другое месца ў лізе.

Зялёна-белыя часцей за іншых трапляюць у афсайды і ў гэтым кампаненце адчувальна апярэджваюць канкурэнтаў - 5,3 траплення ў становішча «па-за гульнёй» за 90 хвілін гульнявога часу, на другім месцы ў гэтым рэйтынгу «Спадарожнік» з паказчыкам 3. Звязана гэта, у тым ліку, з манерай гульні Салаўя, пра якую пісалі вышэй. За 4 туры форвард 8 разоў трапляў у афсайд - абсалютнае «лідэрства».

 

 

Гамельчукі часцей аддаюць мяч суперніку, па агульным часе валодання зялёна-белыя размяшчаюцца ў нізе агульнага рэйтынгу - 23 хвіліны і 34 секунды, меньш толькі ў «Смаргоні» і «Мінска». Пры гэтым каманда Івана Біёнчыка ў лідэрах чэмпіянату па хуткасці перадач - 15.2, але па іх дакладнасці таксама размяшчаюцца ў аўтсайдарах.

Футбалісты «Гомеля» разам з гульцамі «Славіі» і «Шахцёра» з'яўляюцца лідэрамі па адсотку выйграных адзінаборстваў у абароне - 57%, а вось з барацьбой ў атацы ў зялёна-белых абсалютная супрацьлегласць - 39%, і гэта 16-е месца ў рэйтынгу. І калі Дзмітры Гамза выйграе палову адзінаборстваў (12 з 24), то для Андрэя Салаўя гэта не самая моцная якасць - 6 з 23. Дарэчы, Гамза з'яўляецца адным з лідэраў чэмпіянату па колькасці ключавых перадач - 1,3 за 90 хвілін.

Таксама падапечныя Івана Біёнчыка даволі паспяхова прэсінгуюць свайго суперніка на чужой палове поля - 65% удалых спробаў, і гэта абсалютна найлепшы паказчык у лізе па выніках чатырох тураў. Гамельчукі рэдка ўступаюць у адбор мяча - усяго 26 разоў за 4 матчы (горшы паказчык лігі), але пры гэтым адсотак удалых спробаў самы высокі - 69 (18 з 26).

 

 

Капітан «Гомеля», 33-гадовы абаронца Руслан Юдзянкоў, уваходзіць у топ-3 центрдэфаў паводле рэйтынгу Instat. Па адсотку выйграных адзінаборстваў у абароне Юдзянкоў разам з Аляксеем Івановым з'яўляюцца лідэрамі чэмпіянату. Таксама капітан зялёна-белых лепш за ўсіх у лізе гуляе галавой: 34 выйграныя адзінаборствы на другім паверсе, і таксама ён з'яўляецца адным з лепшых гульцоў па колькасці зваротаў мяча - 46.

Адзін з лідэраў каманды Біёнчыка, Аляксандр Бацішчаў, пакуль вызначаецца ў адмоўны бок - у гэтым сезоне паўабаронца яшчэ не сыходзіў з поля без жоўтай карткі.

У апошні раз футбалісты «Дынама» і «Гомеля» сустракаліся ў 2019-м годзе. Усе тры сустрэчы (у тым ліку адзін кубкавы матч) завяршылася перамогай бела-блакітных. Яшчэ адзін цікавы факт: у пяці апошніх афіцыйных сустрэчах дынамаўцаў і гамельчукоў у Мінску перамагалі выключна бела-блакітныя.

 

 

У 2021 годзе каманды ўжо сустракаліся ў рамках кантрольнага спарынгу, які адбыўся ў Мінску 30 студзеня. Мінімальная перамога дасталася зялёна-белым, якую прынёс паўднёўцам дакладны ўдар Юдзянкова з пенальці на 90-й хвіліне.

Упэўненыя, у нядзелю нас будзе чакаць вельмі цікавы матч.