Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Ндзана Фег Калет - футбалістка "Дынама-БДУФК".

25.04.2021

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісала футбалістка Ндзана Фег Калет, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы. 

 

Калет нарадзілася 19 ліпеня 2000 года ў Яундзе (Камерун).

Першапачаткова футбалістка гуляла за Нацыянальную зборную Камеруна па міні-футболе і ў 2018-м годзе выступала на юнацкіх Алімпійскіх гульнях. У 2019 годзе брала ўдзел у Афрыканскіх гульнях, якія праходзілі ў Марока, дзе гуляла ў складзе каманды Камеруна разам з яшчэ адной футбалісткай «Дынама-БДУФК» - Вуланіяй Дабда Клаўдзіяй. 

 

 

У гэтым годзе Ндзану Фег у складзе жаночай зборнай Камеруна па футболе адбіралася на Алімпійскія гульні-2020, але па выніках двух матчаў, каманда саступіла суперніцам з Чылі. Ранейшым клубам футбалісткі быў камерунскі «Эклер дэ Саа». У жаночай камандзе гулец будзе выступаць пад нумарам 7.

Вітаем Калет ў складзе «Дынама-БДУФК» і жадаем паспяховай кар'еры за наш клуб!