Дзмітры Ніжнік сыходзіць у арэнду.
Паўабаронца Дзмітры Ніжнік адпраўляецца ў арэнду ў футбольны клуб «Лакаматыў» (Гомель) тэрмінам да канца 2021 года.
З другой паловы мінулага сезону Дзмітры выступаў за дублюючы склад мінскага «Дынама» і прыняў удзел у 9 матчах. Таксама Ніжнік з'яўляецца гульцом зборнай U-19.
Жадаем нашаму футбалісту поспеху ў «арэндзе».