Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Дынама-БНТУ: дваццаты тур.

20.04.2021

Пасля трохтыднёвай паўзы ў чэмпіянаце «дынамаўцы» трымалі сур'ёзны экзамен перад адным з фаварытаў - «Сталіцай». Для падапечных Дзмітрыя Бароўскага фініш рэгулярнага чэмпіянату вельмі важны ў плане рэйтынгу - чым ён будзе лепш, тым вышэй верагоднасць быць «сеяным» у накаўт-раўндзе.

 

Сеча са «Сталіцай» выдалася выдатнай. Галкіпер Дзмітры Палякоў называе такія матчы «ад нажа». З першых хвілін ён пачаў падлучацца да нападаў у сваім упадабаным стылі. У адказ «сталічнікі» ўжо на чацвёртай хвіліне пачалі гульню ў фармаце 5х4 - пятым палявым гуляў Алег Гарбенка. А затым госці пачалі чахарду з брамнікамі - пад кожную схему выходзілі Лукша і Змысля. Таксама не забывалі пра гульню з «ганялай».

Аднойчы Аляксей Якубаў ледзь не падлавіў суперніка, але метраў з 30 пры ўдары па пустай браме трапіў у штангу. І тут жа два стрэлы ўзяў на сябе Ігар Шчэрбіч, які пачынаў міні-футбольную кар'еру як раз у «Дынама-БНТУ». Ён жа і адкрыў лік магутным ударам ад правай броўкі.

Пасля перапынку малюнак гульні не змяніўся. Толькі замест Гарбенкі ролю «ганялы» пачаў выконваць Аляксандр Чыбісаў. У пачатку шостай хвіліны шыкоўны шанец лік падвоіць выпусціў Уладзімір Жыгалка - ашэстак. Дынамаўцы імкнуліся дзейнічаць на контратаках, аднак супернік хутка паспяваў вяртацца і «перакусваць» контры.

А на 34-й хвіліне здарыўся крыўдны гол - прастрэл Артура Мелканяна і адскок ад Сяргея Кузьміча. І хто як не Палякоў мог прыўнесці інтрыгу! Пасля яго ўдару ад сярэдняй лініі мяч «аблізаў» абедзве штангі і запоўз у браму. На жаль, хутка прапусцілі пры гульні 4х5, а фінальную кропку на апошняй хвіліне паставіў Міхаіл Грыцына.

Тым не меньш, канстатуем. За час прастою дынамаўцы прыкметна дадалі. Відавочна, што ў плэй-оф проста не будзе нікому з супернікаў, у тым ліку і грандам.


***

Галоўны трэнер Дзмітры Бароўскі пасля матчу захоўваў спакой.

- Вынікам незадаволены, але мы з кожнай гульнёй рухаемся наперад - гэта наша мэта. З тым тэмпам гульні, які прапанаваў супернік, мы справіліся. «Сталіца» гуляла ў 12 чалавек, мы ў дзевяць. Па розных прычынах выпалі чацвёра гульцоў асновы, таму падключылі хлопцаў 2001-2002 гадоў нараджэння. Для гледачоў гульня была вельмі цікавай. Супернік прапанаваў гуляць 5х4, гэта здзівіла. Але мы хутка перабудаваліся і пайшлі ў прэсінг, таму што гуляць без мяча ў нашы планы не ўваходзіла. Дзякуй суперніку, добры ўрок. Мы, як студэнты, свой экзамен здалі.


Чакалі, што «Сталіца» з першых хвілін пойдзе гуляць з «ганялай»?

- Шчыра, гэта было адкрыццём. Усё ж, каманда з такім падборам як правіла дзейнічае ў ціск. Але супернік прапанаваў свой план - гэта таксама свой плюс для нас перад плэй-оф.


***

Настроем на матч і характарам гульні падзяліўся Дзмітры Палякоў, які адгуляў за «Сталіцу» сем сезонаў.

Матч быў прынцыповым?

- Ой, нават не ведаю, як адказаць ... Напэўна, проста хацелася ў чарговы раз праверыць сябе на фоне моцнага суперніка.


Як лічыш, маладыя хлопцы справіліся?

- Па самааддачы - так. Па рэалізацыі момантаў - не. Павінны былі забіваць больш.


Здалося, што калі забіў, радаваўся мацней, чым калі забіваў за «Сталіцу».

- Не. Нават асабліва і не радаваўся. Можа, з боку так выглядала. Да таго моманту ўжо прытаміўся. Галоўным было поглядам знайсці на трыбуне жонку Надзею.


За тры тыдні паўзы каманда дадала?

- У нас такі склад, што кожную трэніроўку трэба дадаваць. Кожная гульня зараз для нас як плэй-оф. Ніхто не глядзіць табліцу. Хлопцы вельмі перспектыўныя. Калі будзем працаваць - усё прыйдзе.


Цябе мэтанакіравана ставілі на гульню са «Сталіцай»?

- Не, хоць я і адзін памочнік галоўнага трэнера, рашэнне застаецца за Міхалычам.


***



ДЫНАМА-БНТУ - СТАЛІЦА - 1: 4 (0: 1)

Мінск. 18 красавіка. Спорткомплекс «Палітэхнік». 95 гледачоў. Пачатак у 15.00.

Суддзі: Антон Ждановіч, Валеры Шаптуноў.
Інспектар: Уладзімір Пілецкі (усе - Мінск).


Дынама-БНТУ: Палякоў; Ноўскі - Паповіч - Драздоў - Драбышэўскі; Абрамчук - Гарбукоў - Беланожка - Якубаў; Кузьміч, Хоміч.

Запасныя: Трафімовіч (к).

Сталіца: Лукша (Змысля - частыя змены); Казак - М.Грыцына - Н.Грыцына - Лавар; Шчэрбіч - Жыгалка - Мелканян - Чыбісаў; Колбаў, Малышка, Гарбенка (к), Альшэўскі.


Галы: 0:1 - Шчэрбіч (16.33). 0:2 - Кузьміч (33.29-аўтагол, пас - Мелканян). 1:2 - Палякоў (36.01, пас - Беланожка). 1:3 - Мелканян (37.18, пас - Гарбенка). 1:4 - М.Грыцына (39.21, пас - Альшэўскі).

Папярэджанні: Драбышэўскі (38, грубая гульня), Палякоў (40, грубая гульня).

Фалы: 3-0; 4-1