Дынама-БНТУ: дваццаць першы тур.
У матчы перадапошняга тура рэгулярнага чэмпіянату Беларусі «Дынама-БНТУ» саступіла на выездзе аршанскаму «ВітЭну».
«Энергетыкі» праводзяць унікальны сезон - яшчэ ні разу за 21 тур каманда не страціла балы. Ці стаіць у аршанцаў задача прайсці «рэгуляркі» без асечак - пытанне. Хоця неяк галоўны трэнер Аляксей Папоў мімаходзь прамовіў: маўляў, нядрэнна было б для ўзварушэння разок і саступіць.
У сваю чаргу, галоўны трэнер «дынамаўцаў» Дзмітры Бароўскі адзначыў, што яму падабаюцца дзеянні каманды супраць топавых клубаў. Так было і супраць БЧ, і супраць ВРЗ. Адзінае, хочацца больш высокай рэалізацыі момантаў. А таксама неабходна выключыць індывідуальныя памылкі.
Аршанцы пачалі арыгінальна. Мода з выхадам у гульню палявога гульца з першых секунд была прыдуманая даўно. Але крыху забытая. Трэнерскі штаб «ВітЭна» на свой страх і рызыку ўнёс у пратакол першым палявога гульца - так патрабуе рэгламент. Але права пачатковага ўдару атрымалі госці. Адпаведна, Яромін праз секунды замяніўся з Галаўнёвым.
Мінчуні прапанавалі гульню высокай інтэнсіўнасці. Прысутнічалі агрэсія і актыўнасць. Вельмі часта да нападаў далучаўся галкіпер Трафімовіч. І першы гол зарадзіўся непасрэдна пры яго ўдзеле - ён аддаў на Нячаева, а той з далёкай дыстанцыі выдаў шыкоўны удар у «дзявятку».
На жаль, пераможны ход матчу развіць не ўдалося. Хоць у канцы тайма зноў выйшлі наперад - дапамог рыкашэт пры розыгрышы кутняга. Аднак заключныя хвіліны перад перапынкам «Вітэн» гуляў у фармаце «5х4» - адпаведна, пераламіў хаду паядынку. Аднак ківач усё ж мог пахіснуцца ў любую скрану - момантаў у гасцей было ў дастатку.
Пасля перапынку пачаў гуляць Палякоў. Нібыта гульня наперадзе актывізавалася, але супернік тройчы пакараў за памылкі. Частыя падлучэнні галкіпера пагрозу стваралі. Але зноў вернемся да рэалізацыі. Плюс ранні пачатак гасцявога матчу - хлопцы былі «з колаў».
Тым не меньш, незадоўга да плэй-оф, нягледзячы на страту пазыцыі, можна яшчэ раз канстатаваць: да «Дынама-БНТУ» любы супернік будзе ставіцца з поўнай сур'ёзнасцю.
***
ВІТЭН (Орша) - ДЫНАМА-БНТУ (Мінск) - 6:2 (3:2)
24 красавіка. Орша. Спарткомплекс «Алімпіец». Пачатак у 13.00. 100 гледачоў.
Суддзі: Анатоль Усцюжанін, Аляксандр Галадок (абодва - Гомель).
Інспектар: Сяргей Цыбульскі (Смалявічы).
Вітэн: Алег Яромін (Андрэй Галаўнёў, 1); Павел Рагавік - Антон Гусакоў (к) - Юры Рабыка - Максім Батурын; Аляксей Пятроў - Арцём Рось - Уладзімір Піскун - Арцём Якубаў; Арцём Козел, Яўгені Перамыцін.
Дынама-БНТУ: Максім Трафімовіч (Дзмітры Палякоў, 21); Іван Ноўскі - Іван Драздоў - Антон Нячаеў - Уладзіслаў Шыла; Раман Беланожка - Мікіта Гарбукоў - Аляксей Якубаў - Артур Абрамчук; Сяргей Кузьміч, Мікіта Драбышэўскі.
Галы: 0:1 - Нячаеў (7). 1:1 - Гусакоў (12). 1:2 - Пятроў (19, у сваю браму). 2:2 - Перамыцін (19). 3:2 - Рось (20). 4:2 - Рабыка (22). 5:2 - Гусакоў (25). 6:2 - Рабыка (34).
Фалы: 2-5: 1-5.
Папярэджанні: Уладзіслаў Шыла (16, зрыў перспектыўнай атакі), Аляксей Якубаў (17, грубая гульня).