ВІНШУЕМ З ДНЁМ НВРВДЖЭННЯ
Сёння свой дзень нараджэння адзначае футбаліст асноўнай каманды клуба Арцём Быкаў. Яму спаўняецца 29 гадоў.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе нашага паўабаронцу з днём нараджэння і жадае моцнага здароўя, поспехаў, энергіі, і яшчэ больш галоў і перамог у складзе "Дынама". Хай фінал сезону пройдзе ярка!
Таксама сваё 48-годдзе адзначае легендарны дынамавец Аляксандр Хацкевіч!
Ён выступаў за наш клуб з 1992-га па 1996-ы год, а таксама з 2005-га па 2007-ы. За гэты час Аляксандр Мікалаевіч згуляў у 152-х матчах, у якіх забіў 28 мячоў і стаў найлепшым футбалістам Беларусі ў 1998 і 2000-ых гадах. Чатырохразовы чэмпіён Беларусі, уладальнік Кубка Беларусі і галоўны трэнер «Дынама» ў 2007-м годзе.
Віншуем Аляксандра Хацкевіча і жадаем моцнага здароўя, поспехаў у кар'еры, высокіх дасягненняў і ўсяго самага найлепшага!