У ТОП-20 НАЙЛЕПШЫХ ШКОЛ ЕЎРОПЫ ПА КОЛЬКАСЦІ ВЫХАВАЛЬНІКАЎ
Акадэмія мінскага "Дынама" ўвайшла ў топ-20 найлепшых футбольных школ Еўропы па колькасці выхаванцаў, якія сталі прафесійнымі гульцамі.
Некалькі дзён таму на афіцыйным сайце абсерваторыі CIES быў апублікаваны рэйтынг-2021 найлепшых футбольных еўрапейскіх школ. У спісе прадстаўлены каманды, якія выхавалі найбольшую колькасць дзейных прафесійных гульцоў. CIES таксама распрацавала індэкс навучання, паказчык, які вызначае колькасць гульцоў, якія прайшлі падрыхтоўку ў адпаведнасці са спартыўным узроўнем іх клубаў (праз каэфіцыент, заснаваны на выніках нацыянальных ліг і міжнародных клубных спаборніцтваў), іх узровень занятасці (за апошні год), а таксама ўзрост.
Згодна з дадзеным рэйтынгам, сёлета Акадэмія "Дынама-Мінск" займае 17 месца (44 гулецы)! У спіс таксама трапілі яшчэ тры беларускія клубы: ФК "Мінск" (31 выхаванец), БАТЭ (36) і "Нёман" (22).
Па вызначэнні УЕФА, выхаванцамі футбольных школ лічацца гульцы, якія выступаюць за клуб не меньш як тры сезоны ва ўзросце ад 15 да 21 года.