РУХ - ДЫНАМА. ГУЛЬНЯВАЯ ТРАЎМА ФУТБАЛІСТА
У нядзельным матчы супраць ФК "Рух" наш абаронца Сяргей Мацвейчык атрымаў гульнявую траўму ў выніку ўдару па галаве ступнёй суперніка.
Афіцыйны дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжкасці, страсенне галаўнога мозгу, а таксама ірваная рана з накладаннем швоў.
Зараз Сяргей ужо знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля траўмы. Жадаем здароўя нашаму футбалісту!