ПЕРШЫНСТВО СЯРОД ЮНАКОЎ 2021/2022
Некалькі тураў маладзёжнага першынства сезону 2020/2021 ужо згуляныя. Распавядаем пра прамежкавыя вынікі дынамаўскіх каманд.
Каманда 2004 года нараджэння пачала гэты сезон вельмі ўпэўнена: у пяці матчах падапечныя Генадзя Лясуна атрымалі пяць перамог! Бела-блакітныя ўпэўнена абгулялі ДЮСШ ДСК (7:0), аднагодкаў з "Славіі" (5:0), каманду "Віцебск" (7:0), а таксама здолелі перамаглі БАТЭ (2:0) і "Тарпеда-БелАЗ" (6:0). Адзначым, што старэйшы калектыў нашай Акадэміі з'яўляецца адзінай камандай U-18, хто не прапусціў яшчэ ніводнага мяча.
Каманда 2005 года нараджэння мае ў сваім актыве тры перамогі і тры паразы. Дынамаўцы здолелі атрымаць верх ў матчах з пінскай "Хваляй" (3:1), "Дынама-Брэст" (1:0) і "Лідай" (5:0), але, на жаль страцілі балы ў сустрэчах з "Шахцёрам" (1:3), камандай АБФФ (0:3) і "Рухом" (0:1). Наперадзе ў выхаванцаў Уладзіміра Дзятлава важныя матчы, і мы жадаем футбалістам ўдачы!
Каманда 2006 года нараджэння ў шасці згуляных матчах атрымала тры перамогі, дзве нічыіх і адну паразу. Футбалісты без праблем разабраліся з "Дынама-Брэст" (3:0), "Шахцёрам" (3:0) і "Тарпеда-БелАЗ" (3:0), але не здолелі дамагчыся перамог у гульнях з "Хваляй" (0:0) і "Рухом (1:1), а таксама пацярпелі паразу ад АБФФ (0:2). На дадзены момант дынамаўцы займаюць трэці радок у турнірнай табліцы.
Каманда 2007 года нараджэння з'яўляецца лідэрам сваёй групы. Пяць упэўненых перамог атрымалі выхаванцы Міхаіла Алексіевіча на старце першынства. Каманда перамагла "Крумкачы" (17:0), "Мінск-2" (5:1), СДЮШАР МТЗ (14:0), дзяржынскі "Арсенал" (23:0) і РЦАР-БДУ (2:0).
Расклад наступных матчаў:
U-18: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», 9 кастрычніка, 13:00 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-17: «Нёман» vs «Дынама-Мінск», 9 кастрычніка, 15:00 (Футбольны манеж, Гродна);
U-16: «Нёман» vs «Дынама-Мінск», 9 кастрычніка, 13:00 (Футбольны манеж, Гродна);
U-15: НФК «Крумкачы» vs «Дынама-Мінск», 10 кастрычніка, 18:30 (стадыён ФШМ);