НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 18 да 27 кастрычніка Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе чарговы вучэбна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе важны адборачны матч ЧС-2023 супраць каманды Нідэрландаў. Гульня пройдзе 26 кастрычніка на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску.
Для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юры Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў 11 футбалістак мінскага «Дынама».
У склад зборнай каманды атрымалі выклік: абаронцы Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч і Настасся Папова; паўабаронцы Настасся Ліннік, Віта Мікалаенка, Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк і Таццяна Маркушэўская; нападаючыя Карына Альховік і Дар'я Сцяжко. Акрамя таго, у працы з Нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін.
Таксама выклік у Нацыянальныя зборныя сваіх краін атрымалі шэраг футбалістак нашай жаночай каманды. У зборную Камеруна выкліканыя футбалісткі Вуланія Дабда Клаўдыя і Ндзана Фег Калет: дзяўчатам трэба будзе згуляць два адборачныя матчы Кубка афрыканскіх нацый сярод жанчын супраць Цэнтральнай Афрыканскай Рэспублікі, матчы пройдуць 20 і 24 кастрычніка. Зборная ПАР, у склад якой трапіла Лебаганг Эстэр Рамалепе, правядзе матч супраць Мазамбіка. А каманду Кот-д'Івуара разам з Надзеж Сісэ чакае матч супраць Нігерыі: ён адбудзецца 20 кастрычніка.
Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог!