Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ

05.10.2021

Галоўная каманда краіны, у перыяд з 3 па 11 кастрычніка, правядзе два матчы Еўрапейскай кваліфікацыі ЧС-2022 супраць нацыянальных каманд Эстоніі і Чэхіі. Першую гульню "Белакрылыя" правядуць 8 кастрычніка ў Таліне, яна пачнецца ў 21:45 па беларускім часе і пройдзе на стадыёне "А. Ле Кок Арэна". Другі паядынак адбудзецца 11 кастрычніка ў Казані (21:45, "Цэнтральны стадыён").

У склад зборнай каманды атрымалі выклік чатыры футбалісты асноўнага складу мінскага "Дынама": галкіпер Ягор Хаткевіч, паўабаронцы Аляксандр Сялява, Уладзіслаў Клімовіч і Арцём Быкаў (Максім Швецоў не зможа дапамагчы зборнай у бліжэйшых матчах з прычыны праблем са здароўем).

На дадзены момант зборная Беларусі ўжо прыступіла да падрыхтоўкі да матчаў кваліфікацыі Чэмпіянату Свету і 7-га кастрычніка каманда накіруецца ў Талін.

Учора ў Стайках стартаваў вучэбна-трэніровачны збор і маладзжнай зборнай Беларусі, якая правядзе два матчы адбору на ЕЎРА-2023: 8-га кастрычніка падапечныя Сяргея Ясінскага ў Жодзіна, у 19:00 (стадыён "Тарпеда") будуць змагацца з Грэцыяй, а 12- га чысла ў Барысаве, таксама у 19:00, на "Барысаў-арэна", адбудзецца сустрэча з Швейцарыяй.

У канчатковы склад "маладзёжкі" патрапілі двое футбалістаў "бела-блакітных" - паўабаронца Раман Давыскіба і нападаючы Уладзіслаў Ложкін.


Важныя матчы згуляе і юніёрскай зборнай U-19, у якую выкліканыя два нападнікі клуба: Дзмітры Латыхоў і Ягор Шадзько. Каманда возьме ўдзел у адборачным раўндзе Чэмпіянату Еўропы-2022 у Дзьёры (Венгрыя) супраць зборных Венгрыі, Аўстрыі і Эстоніі. Матчы пройдуць 6, 9 і 11 кастрычніка адпаведна. 


Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог у гэтых матчах.