КЛУБНЫ МУНДЫЯЛІТА-2021
Каманда па пляжным футболе, якая выступае пры падтрымцы ФК «Дынама-Мінск», возьме ўдзел у клубным чэмпіянаце свету «Мундыяліта-2021».
Чэмпіянат пройдзе ў Маскве на «ЦСКА Арэне» з 27 па 30 кастрычніка. Па выніках лёсавання, якое адбылося 11 кастрычніка, беларуская каманда трапіла ў групу B разам з расейскім «Спартаком», партугальскай «Брагай» і японскай «Вердзі».
Пажадаем поспехаў нашым спартоўцам. За падзеямі «Мундыяліта-2021» можна сачыць на сайце