#ДЫНАМА2007 - ПЕРАМОЖЦА ПЕРШЫНСТВА МИНСКА
На мінулым тыдні завяршылася першынство горада Мінска па футболе сярод каманд 2007 года нараджэння. Наша каманда пад кіраўніцтвам Міхаіла Алексіевіча здолела забяспечыць сабе першае месца за некалькі тураў да фінішу, а ў заключным паядынку сезону хлопцы перамаглі каманду "Мінск-1" з лікам 3:2 і не пакінулі ніводнага шанцу сваім канкурэнтам. У 13 згуляных матчах бела-блакітныя здабылі 12 перамог, адну нічыю і ніводнай паразы.
Таксама па выніках гульняў былі вызначаны найлепшыя футбалісты мінскага "Дынама" ў індывідуальных намінацыях:
Найлепшы абаронца - Баранецкі Уладзіслаў
Найлепшы нападаючы - Бабіцкі Аляксей
Віншуем нашу каманду і трэнера з залатымі медалямі першынства, а таксама дзякуем Раману Лявіцкаму, які працаваў з хлопцамі да прыходу Міхаіла Алексіевіча.
Выдатны вынік хлопцаў і заслужанае першае месца, так трымаць!