ДЫНАМА-БДУФК - ЧЭМПІЁНКІ БЕЛАРУСІ
Па выніках 25 згуляных тураў (з 27) жаночая каманда нашага клуба "Дынама-БДУФК" аформіла датэрміновае чэмпіёнства Жаночай Лігі! Дзяўчаты атрымалі 25 перамог у 25 матчах, забілі 166 мячоў (прапусцілі толькі 4) і заслужана атрымалі залатыя медалі.
Для "Дынама-БДУФК" гэта чэмпіёнства стала другім за два гады існавання каманды. Таксама падапечныя Юрыя Малеева ў гэтым сезоне сталі ўладальніцамі жаночага Суперкубка і Кубка Беларусі - залаты хет-трык.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" віншуе калектыў і ўвесь трэнерскі штаб жаночай каманды з заслужаным чэмпіёнствам! Дзякуем нашым футбалісткам за тыя неверагодныя эмоцыі і перамогі, якія яны падарылі заўзятарам у гэтым сезоне. Перамога ў Жаночай Лізе - па праве ваша!
Адзначым, што ўзнагароджанне каманды і ўручэнне чэмпіёнскага кубка агульным рашэннем адбудзецца на дамашнім матчы каманды супраць Зборнай Гомельскай вобласці - 7 лістапада (пачатак у 15:00, на стадыёне "Дынама-Юні").